Расія абвінаваціла Беларусь у парушэнні гандлёва-эканамічнага пагаднення
У Маскве адбыліся беларуска-расійскія кансультацыі з нагоды імпарту ў нашу краіну цыгарэт, зробленых у Расіі. Прадстаўнікі беларускага боку заявілі аб намеры ўвесці інстытут спецімпарцёра, функцыі якога будзе выконваць на манапольнай аснове адно з дзяржпрадпрыемстваў.
Расійскі бок заявіў, што ўвядзенне дзяржманаполіі замест кватавання імпарту цыгарэт не адпавядае беларуска-расійскаму гандлёва-эканамічнаму пагадненню.
На думку Масквы, Беларусь баіцца канкурэнцыі ў галіне танных і сярэдніх па кошце цыгарэт, таму і ўводзіць спецімпарцёра. Беларускі бок заяўляе, што ўвядзенне спецімпарцёра наадварот пашырыць магчымасці расійскіх вытворцаў.