Расія абвясціла пра пошукі беларускага "Катынскага спісу"
Прэс-сакратар расійскага МЗС Андрэй Несцярэнка пацвердзіў інфармацыю польскай Gazety Wyborczej, што расіяне шукаюць у сваіх архівах спісы 3870 палякаў, забітых у 1940 г. НКВД у Заходняй Беларусі. "Дагэтуль нам не ўдалося знайсці нічога, што нагадвала б гэтыя спісы", – дадаў Несцярэнка.
Гэты спіс НКВД – апошні нявысветлены фрагмент катынскага злачынства. Невядомыя імёны ахвяр, ёсць звесткі, што іх пастралялі ў Мінску і пахавалі ў Курапатах.
18 сакавіка Wyborcza паведаміла, што прэм’ер Расіі Ўладзімір Пуцін даручыў ФСБ знайсці катынскія спісы. Пуцін хацеў перадаць іх Дональду Туску падчас ушанавання памяці ахвяраў Катыні, у 70-годдзе трагедыі, якое прыпадае на сёлета.
Аднак пакуль ФСБ, якая з’яўляецца пераемніцай НКВД, КГБ і МГБ, спісаў у сваіх архівах не знайшла.