"Расія амаль паглынула Беларусь" — Зяленскі ў Генасамблеі ААН

Уладзімір Зяленскі выступае ў Генасамблеі ААН, 19 верасня 2023-га

Уладзімір Зяленскі выступае ў Генасамблеі ААН, 19 верасня 2023-га / nytimes.com

19 верасня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выступіў у Генасамблеі ААН. У сваёй прамове ён згадаў і Беларусь.

"Кожнае дзесяцігоддзе Расія пачынае новую вайну, — гаварыў Зяленскі. — Часткі тэрыторыі Малдовы і Грузіі застаюцца акупаванымі. Расія ператварыла Сірыю ў руіны. І калі б не Расія, хімічная зброя ніколі не была б там ужытая. Расія амаль паглынула Беларусь, пагражае Казахстану і краінам Балтыі".

Прэзідэнт Украіны назваў генацыдам тое, што РФ робіць з украінскімі дзецьмі з акупаваных тэрыторый. Як вядома, у вывазе дзяцей удзельнічае і рэжым Аляксандра Лукашэнкі. Напярэдадні прапаганда паведамляла пра чарговую групу дзяцей прывезеных у РБ пад аховай амапаўцаў.

"Расія заслугоўвае раззбраення...: тэрарысты не маюць права валодаць ядзернай зброяй... Злу нельга давяраць. Спытаеце Прыгожына, ці варта давяраць абяцанням Пуціна... Украіна робіць усё для таго, каб пасля расійскай агрэсіі ніхто ў свеце не адважыўся напасці ні на адну краіну. Ваенныя злачынствы павінны быць пакараныя. Дэпартаваныя людзі павінны вярнуцца дадому, а акупант — на сваю тэрыторыю", — гаварыў Зяленскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі