Расія бамбіць склады нафты і прадуктаў харчавання ва Украіне

Пажар у Львове пасля абстрэлу / AFP
Пажар у Львове пасля абстрэлу / AFP

Расія перайшла да знішчэння запасаў прадуктаў харчавання і нафты, паведамляюць украінскія СМІ са спасылкай на МУС Украіны.

У Дубна нафтабаза цалкам разбураная 26 сакавіка ракетным ударам. Людзі не пацярпелі, адзначае мясцовая адміністрацыя. Таксама абстраляная нафтабаза ў Львове.

24 сакавіка ў вёсцы Калінаўка Фастоўскага таксама гарэла нафтабаза з-за абстрэлаў.

Нам трэба разумець іх стратэгію. Я думаю, што гэта будзе наша ключавая задача ў бліжэйшыя не тыдні, а дні — максімальна разгрупаваць прадукты харчавання са складоў і разгрупаваць паліва, выкарыстоўваючы тактыку так званых мабільных складоў і мабільных баз нафтапрадуктаў, — кажа дарадца кіраўніка МУС Украіны Вадзім Дзенісенка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі