Расія, Беларусь і Казахстан узгаднілі ўсе дакументы Мытнага саюза

Расія, Беларусь і Казахстан узгаднілі ўсе ўстаноўчыя дакументы Мытнага саюза. Пра гэта, па звестках vesti.ru, заявіў першы віцэ-прэм'ер Расіі Ігар Шувалаў па выніках паседжання камісіі Мытнага саюза. Па словах Шувалава, на паседжанні камісіі былі ўхваленыя неабходныя праекты міжнародных дамоваў і дамоваў, якія будуць прадстаўленыя да падпісання кіраўнікамі дзяржаваў у Мінску 27 лістапада. У ліку гэтых дакументаў Мытны кодэкс, а таксама парадак працы "на вонкавым контуры расійска-казахстанскай і расійска-беларускай мяжы".

Раней планавалася, што вонкавы контур з Беларуссю запрацуе 1 ліпеня 2010 года, а з Казахстанам — з 1 ліпеня 2011 года. Але Казахстан хоча зрабіць гэта з 1 ліпеня 2010 года. Першы віцэ-прэм'ер Казахстана Умірзак Шукееў таксама паведамў, што адзіны мытны тарыф узгоднены на 100% і гатовы да зацвярджэння.

Размеркаванне мытных пошлінаў паміж краінамі Мытнага саюза будзе ўзгоднена да 1 красавіка 2010 года.

Плануецца, што Мытны саюз пачне паўнавартасна функцыянаваць з 1 студзеня 2010 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі