Расія дае Беларусі крэдыт, але разам з планам сумесных дзеянняў у эканоміцы
Масква звязвае прадастаўленне Мінску стабілізацыйнага крэдыта на 2 млрд долараў з прыняццём плана сумесных дзеянняў у эканоміцы. Аб гэтым заявіў намеснік міністра фінансаў Расіі Дзмітрый Панкін. Пры гэтым ён падкрэсліў, што Беларусь грошы атрымае. "Адзін мільярд долараў мы прадаставім у лістападзе гэтага года і адзін мільярд долараў у 2009 годзе пасля прыняцця паправак у федэральны бюджэт на 2009 год. У першым квартале 2009 года гэтыя сродкі будуць выдзеленыя", - цытуе Дзмітрыя Панкіна ПРАЙМ-ТАСС.
У згаданым плане сумесных дзеянняў, паводле намесніка міністра фінансаў Расіі, будуць вызначаныя меры эканамічнага характару, якія павінны прымаць беларускі і расійскі бакі, зафіксаваныя пытанні валютнага курсу, доступу расійскіх кампаній на беларускі рынак, пытанні прыватызацыі, плацёжнага балансу Беларусі. Аднак пакуль у гэтым пытанні дамова не дасягнутая.
Телеграф