Расія дала Беларусі час да 6 ліпеня
Генадзь Анішчанка заяўляе, што Беларусь спрабуе сарваць дамоўленасці па малацэ, а гэта можа прывесці да новага прыпынення паставак малочнай прадукцыі з Беларусі (абноўлена).
Беларускі бок спрабуе сарваць дасягнутыя дамоўленасці па "малочным пытанні" і тэхрэгламенце. Гэта можа прывесці да адмены пераходнага перыяду і новага прыпынення паставак малочнай прадукцыі з Беларусі ў Расію.
З такой заявай выступіў галоўны дзяржаўны санітарны лекар суседняй краіны Генадзь Анішчанка, перадае РІА “Новости”.
Паводле яго слоў, расійскі бок дапусціў на свой рынак больш за 400 найменняў беларускай малочнай прадукцыі з умовай выканання да канца ліпеня ўсіх патрабаванняў расійскага заканадаўства. Разам з тым, з моманту дасягнення дамоўленасцяў для экспертызы з боку Беларусі паступіла толькі каля 30 узораў, адзначыў Анішчанка.
"Гэтая сітуацыя пачынае ацэньвацца намі як планамерная праца з боку Беларусі па зрыве дасягнутых дамоўленасцяў", — дадаў ён.
Анішчанка не выключыў, што ўвоз беларускіх малочных прадуктаў зноў будзе прыпынены.
Нагадаем, Расіі і Беларусі 17 чэрвеня ўдалося ўрэгуляваць "малочную праблему" на ўмовах увядзення пераходнага перыяду да канца ліпеня, калі беларуская прадукцыя па ўзгодненых спісах будзе пастаўляцца ў Расію па старых дазволах. Разам з тым, абавязковай умовай падпісанага пратаколу было абавязак беларускага боку прывесці санэпідэпзаключэнні на прадукцыю ў адпаведнасць з расійскім тэхрэгламентам да канца пераходнага перыяду. Для гэтага вытворцы і пастаўшчыкі павінны накіраваць узоры прадукцыі ў акрэдытаваныя Расспажыўнаглядам лабараторыі.
"Праведзены намі аналіз кажа пра тое, што ўжо сёння беларускі бок не ў стане будзе выканаць узгодненыя ёю ж умовы пастаўкі на расійскі рынак малочнай прадукцыі", — сказаў Анішчанка.
Ён заявіў, што прапаноўвае беларускаму боку "прадставіць дакументальныя пацвярджэнні жадання, а таксама парадку выканання ўзятых на сябе абавязкаў ва ўсталяваныя тэрміны".
"Калі да 6 ліпеня мы не атрымаем гэтых пацвярджэнняў, мы пакідаем за сабой права тлумачыць пратакол ад 17 чэрвеня з улікам ізноў выяўленых акалічнасцяў", — заявіў галоўны дзяржаўны санітарны лекар Расіі.
Ён падкрэсліў, што сённяшнія дамоўленасці паміж Расіяй і Беларуссю па малочнай тэме "пакуль не закранаюць уласна якасць беларускай прадукцыі, да якой у нас ёсць пэўныя пытанні, якія мы планавалі абмеркаваць на наступным этапе".
Расспажыўнагляд адмовіўся каментаваць Еўрарадыё, якія канкрэтна дакументы павінна падаць Беларусь да 6 ліпеня.
Прэс-сакратар арганізацыі Расспажыўнагляда Любоў Варапаева: “Мінск ведае, якія дакументы. Усе пытанні — да беларускага боку”.
Фота: actualcomment.ru