Расія і Ўкраіна пачалі пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь

Расія і Ўкраіна пачалі пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь, паведамляе БелаПАН. "Сёння ў 00.00 гадзін па маскоўскім часе пачаліся пастаўкі электраэнергіі з Расіі ў Беларусь, лініі электраперадач уключаны", — паведамляе РІА Новости са спасылкай на "Інтэр РАО".

"У нас усё ўжо добра. Экспарт адноўлены"
, — паведаміў журналістам дырэктар "Укрынтерэнэрга" Максім Кучар, адзначыўшы пры гэтым, што прадпрыемства ўзгадніла пытанні кошту з беларускім контрагентам  "Белэнэрга".

У той жа час крыніца ў "Укрэнерга" пацвердзіў УНИАН інфармацыю пра тое, што з сённяшняга дня міждзяржаўныя лініі электраперадач, якія злучаюць энергасістэмы Ўкраіны і Беларусі, загружаны на 150 Мвт. Пры гэтым хуткім часам чакаецца павелічэнне загрузкі ліній.





Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі