Расія можа паменшыць аб'ём паставак бязмытнай нафты для Беларусі
Аб'ём расійскай нафты, які бязмытна пастаўляецца для ўнутранага спажывання ў Беларусь, можа быць зменшаны. Калі нашая краіна ўвядзе новыя дадатковыя мыта або плацяжы за транзітную сыравіну з Расіі, то РФ на адпаведны эквівалент знізіць пастаўкі нафты. Пра гэта, па звестках "Інтэрфакса", гаворыцца ў зацверджаным урадам РФ пратаколе, які ўносіць змены ў дамову паміж Расіяй і Беларуссю ў галіне экспарту нафты і нафтапрадуктаў.
Нагадаем, у бягучым годзе бязмытна ў Беларусь пастаўляецца 6,3 млн тон, астатнія 15,2 млн тон з балансавых 21,5 млн тон — з уключэннем у кошт 100% мыта.
Аб'ём унутранага спажывання расійскай нафты ў Беларусі на кожны бягучы год карэктуецца да 1 кастрычніка. Пры гэтым улічваецца фактычная змена здабычы сыравіны, вытворчасці і спажывання нафтапрадуктаў у нашай краіне.