Расія пачала фарбаваць "шахеды" ў чорны, каб іх было складаней збіваць
Аскепкі дрона, збітага над Кіевам
Расіяне пачалі ўжываць ударныя дроны Shahed чорнага колеру, каб ускладніць працу ўкраінскім сілам супрацьпаветранай абароны, піша ўкраінскае выданне Militarny. Фота аскепкаў дронаў, якія ў суботу, 25 лістапада, былі збітыя над Кіевам, апублікавалі ў сацсетках.
Каб асочваць дроны ў цёмны час дня, украінскія мабільныя групы выкарыстоўваюць пражэктары і цеплавізары. Чорныя дроны ім будзе складаней асачыць візуальна. Але справа не толькі ў колеры.
Цяпер расіяне пакрываюць дроны карбонам. Гэты матэрыял паглынае радыёлакацыйны сігнал, кажа спікер Паветраных сіл УСУ Юры Ігнат.
Зрэшты, гэтыя новаўвядзенні не памяшалі ўкраінскім СПА збіць у ноч на суботу амаль усе выпушчаныя расіянамі дроны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.