Расія пачала наступ на Данбасе

Расія пачала наступ на Данбасе

Раніцай 18 красавіка Расія пачала другую фазу наступу на Данбасе. "Нашы войскі трымаюцца", кажа сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў. Паводле яго слоў, толькі ў двух месцах расіянам удалося прарваць украінскую абарону — "гэта Крэменная і яшчэ адзін невялікі горад" (паведамляецца пра адыход украінскіх войск для "перагрупоўкі"). "Працягваюцца баі, — працягвае Данілаў. — Мы не здаем свае тэрыторыі".

Генштаб Узброеных сіл Украіны піша, што "заўважаныя прыкметы пачатку наступальнай аперацыі ва Усходняй аператыўнай зоне". Пазней гэта пацвердзіў і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

У апошнія тыдні, пасля ўцёкаў расійскіх войск з-пад Кіева, Чарнігава, Сумаў, чакалася "бітва за Данбас". Расійскае камандаванне актыўна перакідвала туды свае сілы з іншых рэгіёнаў. Яно спадзяецца захапіць усю тэрыторыю Луганскай і Данецкай абласцей Украіны і ўзяць у акружэнне буйную групоўку ўкраінскіх войск на Данбасе. Гэтыя планы былі відавочныя, і ўкраінскае камандаванне падрыхтавалася.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі