Расія пагражае Украіне эканамічнымі санкцыямі за выхад з СНД
Расія зробіць захады па абароне свайго аграрнага рынку ў рамках працэдур Сусветнай гандлёвай арганізацыі.
Гэта адбудзецца, калі Украіна выйдзе з СНД і падпіша эканамічную частку пагаднення аб асацыяцыі з Еўрасаюзам. Пра гэта заявіў расійскі прэм’ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў, перадае РИА Новости.
“Гэта жорсткае рашэнне, але нам давядзецца на гэта пайсці, калі такія рашэнні будуць прынятыя, бо для нас важнейшыя інтарэсы нашых, айчынных сельгасвытворцаў, а не нейкіх іншых, няхай і тых, хто жыве ў блізкім нам краінах, гэта ўсе павінны разумець”, — дадаў Мядзведзеў.