Расія папрасіла і Беларусь забараніла ўвоз бульбы з Украіны

Пра гэта паведамляе РІА "Новости" са спасылкай на прадстаўніка міністэрства сельскай гаспадаркі нашай краіны. Паводле яго слоў, гаворка ідзе пра раннія гатункі бульбы. "Гатункі позняй бульбы Беларусь вырошчвае ў неабходных аб'ёмах, каб задаволіць унутраныя патрэбы краіны і паставіць на экспарт", — заявіў чыноўнік.

Наколькі доўга працягнецца забарона, пакуль невядома. Расія ўвяла забарону на імпарт украінскай бульбы яшчэ ў сярэдзіне чэрвеня. Адзначаецца, што расійскі бок неаднаразова звяртаўся да беларусаў з просьбай увесці такія ж меры.

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі