Расія паставіць 24 млн тон нафты ў Беларусь “з невялікімі адхіленнямі”

Расія паставіць 24 млн тон нафты ў Беларусь “з невялікімі адхіленнямі”

Віцэ-прэм'ер Расіі Аркадзь Дварковіч заявіў, што Расія сёлета паставіць Беларусі 24 мільёны тон нафты згодна з балансам, перадае ria.ru. Паводле яго словаў, гэтая лічба закладзеная ў балансе, але якім чынам нафту будуць размяркоўваць паміж перапрацоўчымі заводамі — “гэта пытанне беларускага боку”.

Дварковіч заяўляе, што невялікія адхіленні ў аб’ёмах паставак заўсёды могуць быць, але яны “не будуць істотнымі».

У красавіку Масква і Мінск падпісалі дакументы, якія ўрэгулявалі рознагалоссі ў нафтагазавай сферы. Бакі ў тым ліку дамовіліся аб аднаўленні паставак нафты з Расіі да ўзроўню ў 24 млн тон у год.

У жніўні намеснік міністра энергетыкі Расіі Анатоль Яноўскі заяўляў, што пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь у бягучым годзе могуць скласці і менш за 24 млн тон, усё залежыць ад Мінска і яго патрэбаў.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі