Расія перадасць Польшчы копіі запісаў "чорных скрыняў" самалёта Качыньскага
Міждзяржаўны авіяцыйны камітэт (МАК) Расіі перадасць Польшчы копіі запісаў бартавых самапісцаў самалёта Ту-154М прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага. Перадача адбудзецца 31 траўня ў прысутнасці пракурораў Расіі ды Польшчы, якія павінны ўстанавіць адпаведнасьць копіяў арыгіналам, паведамляе onet.pl. 19 траўня было абвешчана, што Міждзяржаўны авіяцыйны камітэт завяршыў расшыфроўку бартавых самапісцаў польскага Ту-154. У МАК выключылі тэракт, выбух або пажар як адну з прычынаў авіякатастрофы. Таксама было афіцыйна абвешчана, што камандуючы ВПС Польшчы быў адной з пабочных асобаў, якія знаходзіліся ў кабіне пілотаў.