Расія пераводзіць ядзерную зброю ў рэжым баявога дзяжурства

Расейскія іскандэры / belvpo
Расейскія іскандэры / belvpo

Уладзімір Пуцін загадаў перавесці сілы стрымлівання ў расійскім войску ў адмысловы рэжым нясення службы. У сілы стрымлівання ўваходзіць у тым ліку ядзерная зброя. "Новая газета" тлумачыць, што ў стратэгічныя сілы стрымлівання ўваходзяць Стратэгічныя наступальныя сілы (СНС) і Стратэгічныя абарончыя сілы (САС). Аснову першых складаюць ракетныя і авіяцыйныя комплексы міжкантынентальнай далёкасці і стратэгічныя ядзерныя сілы.

"Ядзерныя чамаданчыкі" ў Расіі знаходзяцца ў прэзідэнта, кіраўніка Мінабароны і кіраўніка Генштаба. Менавіта яны 27 лютага аб'явілі аб узмацненні сіл стрымлівання. "У адказ на агрэсіўныя выказванні на Захадзе" і ўвядзенне заходнімі краінамі "нелегітымных санкцый" супраць Расіі.

"Ключы ад чамаданчыкаў — у афіцэраў-аператараў, — працягвае "Новая газета". — Каб пачаць ядзерную вайну, дастаткова прывядзення ў дзеянне дзвюх з трох сістэм".

19 лютага Расія праводзіла вучэнні сіл стрымлівання, у тым ліку — пускі балістычных і крылатых ракет. Назіраў за імі сам Пуцін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі