Расія прапануе Беларусі купляць газ па 165 долараў за тысячу кубаметраў

З неафіцыйных крыніц сталі вядомыя падрабязнасці ўчорашніх перамоваў у Маскве паміж старшынём праўлення “Газпрома” Аляксеем Мілерам і першым намеснікам прэм’ер-міністра Беларусі Уладзімірам Сямашкам. Расія прапануе Беларусі купляць газ па 165 долараў за тысячу кубаметраў. Пра гэта паведамляе “Інтэрфакс”, які спасылаецца на “блізкую да перамоваў крыніцу з беларускага боку”.

Беларускі ўрад прапановаў “Газпрому” цану 119,5 долараў за тысячу кубаметраў. Таму перамовы закончыліся безвынікова.

Нагадаем, Украіна ўжо падпісала з “Газпромам” пагадненне пра пастаўкі газу ў наступным годзе. Яго цана складзе для ўкраінцаў 179,5 долара за тысячу кубаметраў. Цяпер яна знаходзіцца на ўзроўні 130 долараў.

Беларусь жа ў 2007 годзе плаціць 100 долараў за тысячу кубаметраў расійскага газу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі