Расія стала бронзавым прызёрам чэмпіянату свету па хакеі
Сёння на чэмпіянаце свету па хакеі, што праходзіць у Маскве, адбылася “суцяшальная” гульня за бронзавыя ўзнагароды паміж зборнымі Расіі і Швецыі.
Нагадаем, учора ў паўфінальным матчы гаспадары турніру саступілі ў овертайме фінам 1:2, а шведы прайгралі канадцам 1:4.
У матчы за трэцяе месца расіяне перамаглі зборную Швецыі 3:1 (2:0, 1:0, 0:1).
Сёння ўвечары, у 19.15 па беларускім часе, адбудзецца фінальны матч Канада-Фінляндыя. Прамую трансляцыю гэтай сустрэчы пакажа Першы канал.