Расія ў 2021 годзе не будзе плаціць кампенсацыю пастаўшчыкам нафты ў Беларусь

Расія ў 2021 годзе не будзе плаціць кампенсацыю пастаўшчыкам нафты ў Беларусь

У 2021 годзе Расія не будзе плаціць па міжбюджэтным трансферце кампенсацыю сваім кампаніям за пастаўкі нафты ў Беларусь. Пра гэта заявіў міністр фінансаў нашай краіны Юрый Селіверстаў

"Па бягучым перыядзе асноўныя рашэнні прынятыя. Як кампенсаторны фактар нейкі міжбюджэт у дадзеным выпадку мы ў бягучым годзе не разглядаем на будучыню", — перадае БЕЛТА словы чыноўніка.

Селіверстаў дадаў, што кантракты на 2021 год "падпісаныя на падобных, але крыху іншых умовах, г.зн. там няма гэтага бюджэтнага складніка".

Пасля чарговай нафтавай сваркі на пачатку 2020-га афіцыйны Мінск дамовіўся з Масквой, што прэмія нафтавым кампаніям за пастаўку сыравіны ў Беларусь будзе ісці з Расіі па міжбюджэтным трансферце. 

"У 2020 годзе міжбюджэтная кампенсацыя складала $4,7 на тону нафты. Такім чынам, Беларусь толькі на гэтым аспекце губляе да $84,6 мільёна", — адзначае ТГ-канал "Эканоміка". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі