Расія вызначыла памер зніжкі на газ для Беларусі з 2018 года

Расія вызначыла памер зніжкі на газ для Беларусі з 2018 года

У Крамлі ўжо вызначылі памер зніжкі на газ для Беларусі, якая будзе дзейнічаць з 2018 года. Гэтыя лічбы будуць агучаныя бліжэйшымі днямі, заявіў віцэ-прэм'ер Расіі Аркадзь Дварковіч.

"Хутка даведаецеся, бліжэйшымі днямі. Яна ўжо вызначаная, проста завяршаюцца юрыдычныя працэдуры", — перадае ТАСС словы расійскага чыноўніка.

Пра ўрэгуляванне нафтагазавай спрэчкі паміж Беларуссю і Расіяй, якая цягнулася больш за год, было абвешчана пасля сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна 3 красавіка. 

Бакі дамовіліся, што афіцыйны Мінск аддасць "Газпраму" запазычанасць у 726 мільёнаў долараў. У адказ Расія павялічыць бяспошлінныя пастаўкі нафты з 18 млн да 24 млн тон, а таксама дасць зніжку на газ, пачынаючы з 2018 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі