Расія загаварыла пра адзіны валютны саюз з Беларуссю і Казахстанам

Расія не выключае ў перспектыве магчымасць стварыць адзіны валютны саюз паміж краінамі Мытнага саюза і ЕўрАзЭС. Пра гэта заявіў на форуме дзяржаваў - удзельніц СНД першы віцэ-прэм'ер РФ Ігар Шувалаў. Ён нагадаў, што на гэты момант Расія выбудоўвае адзінае эканамічнае аб'яднанне ў рамках Мытнага саюза Расіі, Беларусі і Казахстана, паведамляе "Інтэрфакс".

Па словах Шувалава, межы гэтай прасторы будуць з часам пашырацца, і гаворка ідзе пра стварэнне еўразійскага эканамічнага саюза. Чыноўнік адзначыў, што пры фармаванні гэтага эканамічнага аб'яднання Расія будзе арыентавацца на гарманізацыю заканадаўства з заканадаўствам Еўрапейскага Саюза.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі