Расіяне, адступаючы з Чарнобыльскай АЭС, забралі з сабой украінцаў
31 сакавіка расійскія вайскоўцы, адступаючы з Чарнобыльскай АЭС, забралі з сабой украінцаў. Гэта байцы ўкраінскай Нацгвардыі, якія трапілі ў палон пры захопе станцыі 24 лютага. Пра гэта заявіў мэр горада-спадарожніка ЧАЭС Славуціча Юрый Фамічоў.
У прэс-службе Нацгвардыі Украіны гэтую інфармацыю пацвердзілі. Надзея на будучы абмен ваеннапалоннымі, піша pravda.com.ua.
Расіяне пасадзілі нацгвардзецаў у аўтамабілі і павезлі на поўнач. Няўжо ў Беларусь?
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.