Расіяне дапамогуць расследаваць авіякатастрофу пад Ганцавічамі
У Баранавічы ў 61-ю ваенную авіябазу прыбылі спецыялісты з Расіі. Яны дапамогуць беларускім калегам у расследаванні авіякатастрофы , што адбылася ў Ганцавіцкім раёне сёлета 23 верасня. Нагадаем, што тады не катапультаваліся і загінулі пілоты Сяргей Каваленка і Аляксандр Жыгайла. Пры вывучэнні абставінаў гібелі лётчыкаў улічваюцца ўсе фактары. Улічваецца нават тое, што і ў час авіякатастрофы ў Радаме, дзе год таму на авіяшоў загінулі лётчыкі Аляксандр Марфіцкі і Аляксандр Жураўлёў, і ў небе пад Ганцавічамі самалёты, якія разбіліся, мелі аднолькавы бартавы нумар — 63. Толькі ў першым выпадку гэта быў СУ, у другім — МІГ.