Расіянін кантрабандай вёз праз Беларусь антыкварыят

Як паведамляе БелаПАН, 59-гадовы расіянін, які прыбыў з Польшчы на ​​цягніку, заявіў супрацоўніку мытні, што не перавозіць тавары, якія трэба дэклараваць. Аднак у выніку мытнага догляду сярод яго асабістых рэчаў знайшлі статуэткі, шкатулкі, самавары, шалі, кафейнік ды іншыя старадаўнія рэчы — агулам 50 прадметаў. На частцы з іх былі нанесеныя штампы з датамі выпуску — 1856 і 1895 гады.



Яшчэ 19 аналагічных прадметаў знайшлі ў аўтамабілі, які належыць расіяніну. Машына знаходзілася на стаянцы ў раёне чыгуначнага вакзалу. У супрацоўнікаў мытні ёсць падставы меркаваць, што мужчына раней незаконна прывёз іх з-за мяжы.



Увесь выяўлены антыкварыят канфіскаваны.



Фота — govorim.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі