Расіянін Валуеў перамог Бержарона і чакае паядынка з беларусам Ляховічам

Канадскі баксёр у цяжкай вазе Жан-Франсуа Бержарон, які 29 верасня прайграў па ачках расіяніну Мікалаю Валуеву, цяпер хоча правесці матч-рэванш.  Валуеў, нібыта, ужо даў на гэта згоду. Аднак ці адбудзецца паядынак, пакуль невядома.

Мяркуецца, што наступны бой у пачатку 2008 года Валуеў правядзе з беларусам Сяргеем Ляховічам. У гэтым паядынку можа вызначыцца афіцыйны прэтэндэнт на тытул чэмпіёна свету па версіі WBA, які зараз належыць Руслану Чагаеву з Узбекістана.

Лента.ру

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі