Расіянка прадавала праз сацсеткі свайго 5-месячнага сына

Жыхарка Расіі спрабавала прадаць праз сацыяльныя сеткі свайго 5-месячнага сына. Здарэнне адбылося ў Сунтарскім раёне Рэспублікі Саха (Якуція). 27-гадовая жанчына змясціла ў сацсетках адпаведную аб'яву. Яна прасіла за дзіця 1,5 млн расійскіх рублёў (каля 27 тысяч долараў), паведамляе РІА "Новости".

У адносінах жанчыны распачалі крымінальную справу. Ёй пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі. Падазраваная спасылаецца на цяжкае фінансавае становішча, якое падштурхнула яе на такі крок.

У Расіі ў кавярні мядзведзь адгрыз руку жанчыне (відэа)

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі