Расійскае мыта на нафту абмяркуюць кіраўнікі Беларусі і Расіі

Наяўнасць экспартнага мыта на нафтапрадукты будзе абмяркоўвацца на ўзроўні кіраўнікоў Беларусі і Расіі. Пра гэта, па звестках БЕЛТА, заявіў першы віцэ-прэм'ер Расіі Ігар Шувалаў. Ён адзначыў, што гэтае пытанне абмяркоўваў на сустрэчы 2 красавіка з Аляксандрам Лукашэнкам. Па словах Шувалава, да сустрэчы кіраўнікоў дзяржаваў пытанне пра пошліны на нафтппрадукты будуць вывучаць эксперты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі