Расійскага бізнэсмэна-даўжніка не пусцілі адпачыць нават у Беларусь

Яшчэ 3 мільёны расійскіх рублёў ён завінаваціўся па заробках сваім рабочым.



Запазычанасці мужчына не выплачваў, а ад прадстаўнікоў праваахоўных органаў хаваўся. Аднак судовыя прыставы даведаліся, што бізнэсмэн збіраецца паехаць на адпачынак у Беларусь. Яны сустрэлі мужчыну літаральна з валізамі ў руках і запрасілі пагаварыць пра назапашаныя пазыкі.



Бізнэсоўца папярэдзілі пра магчымую крымінальную адказнасць за нявыплату крэдытаў і адпусцілі, пішуць мясцовыя СМІ.



Фота — yahooeu.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі