Расійскага навукоўца-пенсіянера абвінавацілі ў выдачы дзяржтаямніцы

Былога навуковага супрацоўніка Расійскага федэральнага ядзернага цэнтра ў Сарове (Ніжагародская вобласць Расіі) Уладзіміра Голубева абвінавацілі ў выдачы дзяржаўнай таямніцы.

Па словах яго адваката Яўгена Губіна, якія перадае Радыё "Свабода", падставай для крымінальнай справы стала публікацыя навуковага даклада, які Голубеў зрабіў у 2013 годзе на канферэнцыі ў Чэхіі. Навуковец з'яўляецца спецыялістам па выбуховых рэчывах, гэтаму і быў прысвечаны яго даклад.

У кватэры Голубева прайшлі ператрусы, падчас якіх былі канфіскаваныя электронныя носьбіты інфармацыі.

Навукоўцу пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі. Дарэчы, з ядзернага цэнтра Голубева звольнілі ў 2013 годзе і цяпер ён знаходзіцца на пенсіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі