Расійскага стэндапера затрымалі ў Беларусі

Арцемій Астанін

Арцемій Астанін / фота з сацсетак

У Беларусі 17 сакавіка затрымалі расійскага стэндапера Арцемія Астаніна, паведаміў ГУБАЗіК.

У Расіі на коміка днямі пачалі крымінальную справу за жарты. Астанін пажартаваў пра мужчыну без ног, які "падарваўся на міне". Расійскі Следчы камітэт пабачыў у гэтым "негатыўныя і абразлівыя каментары на адрас удзельніка спецыяльнай ваеннай аперацыі" (як у РФ называюць вайну супраць Украіны) і пачаў справу аб узбуджэнні нянавісці.

Відэа з жартам Астаніна ўжо выдалілі з YouTube. Увагу на яго звярнулі ўвагу z-актывісты: яны абвінавацілі стэндапера ў здзеку "з інваліда, які, магчыма, страціў свае ногі ў зоне спецаперацыі".

Сам комік падкрэсліў, што ў ягоным жарце ні слова не было пра вайну ва Украіне. Ён казаў пра "жабрака ў метро, які катаецца без ног на скейце ўжо гадоў як 20".

Беларускія сілавікі паведамілі, што Астаніна пасля затрымання ў Мінску перадалі расіянам.  

Перад выдачай у Расію беларускія сілавікі павесілі на стэндапера мясарубку, бо Астанін жартаваў пра адзін з расійскіх рэгіёнаў, дзе маці загінулых акупантаў Украіны атрымалі ў падарунак такія машынкі.

Расійскага стэндапера затрымалі ў Беларусі
Арцемій Астанін перад выдачай у РФ / тг-канал сілавікоў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі