Расійскай Нацыянальнай гвардыі дазволяць ужываць сілу за мяжой
Федэральная служба войскаў нацыянальнай гвардыі Расіі (Расгвардыя) будзе ўдзельнічаць у міратворчых аперацыях і навучаць супрацоўнікаў праваахоўных органаў замежных дзяржаў. Такая норма закладзеная ў праекце ўказа прэзідэнта "Аб Федэральнай службе войскаў нацыянальнай гвардыі Расійскай Федэрацыі", паведамляе РБК.
Акрамя барацьбы з тэрарызмам і арганізаванай злачыннасцю Расгвардыя будзе займацца таксама распрацоўкай мер "па забеспячэнні авіяцыйнай бяспекі ў галіне грамадзянскай авіяцыі". Ёй плануецца даць права ў надзвычайных сітуацыях прыпыніць ці абмежаваць выкарыстанне сетак і сродкаў сувязі.
Пра стварэнне Нацыянальнай гвардыі кіраўнік Расіі Уладзімір Пуцін абвясціў МУС 5 красавіка 2016 года. Цяпер яе плануецца назваць Расгвардыя. У склад фармавання ўвойдуць падраздзяленні спецыяльнага атрада хуткага рэагавання і АМАПу, Цэнтр спецыяльнага прызначэння сіл аператыўнага рэагавання і авіяцыі, пазаведамасная ахова, падраздзяленні МУС, якія займаюцца кантролем за выкананнем заканадаўства ў сферы абароту зброі і ў сферы прыватнай ахоўнай дзейнасці, а таксама ФГУП "Ахова".
Як казаў раней прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў, Нацыянальная гвардыя пачне сваю працу, не чакаючы прыняцця законаў, якія рэгулююць яе дзейнасць.