Расійская група РЕСО інвестуе ў будаўніцтва ў Мінску 150 мільёнаў еўра

Расійская група РЕСО гатовая інвеставаць каля 150 мільёнаў еўра ў будаўніцтва дзелавой нерухомасці ў Мінску.
Пра гэта паведаміў старшыня савета дырэктараў групы РЕСО Сяргей Саркісаў. Паводле яго слоў, каля 100 мільёнаў пойдзе на будаўніцтва дзелавога цэнтра і гасцініцы ў Мінску, 25 мільёнаў еўра на будаўніцтва гандлёвага цэнтра і яшчэ каля 10-15 мільёнаў на будаўніцтва іншых аб'ектаў.

У прыватнасці, аднаго або двух аўтасалонаў, адзінага цэнтра для страхавых кампаній "Бролли" і "Альвена", станцыі тэхабслугоўвання для кліентаў гэтых кампаній. Саркісаў таксама паведаміў, што група РЕСО у перспектыве плануе стварыць у Беларусі іпатэчны банк, які будзе аб'яднаны са страхавым бізнесам РЕСО у Беларусі.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі