Расійская спявачка Жанна Фрыске ў цяжкім стане — рак (відэа)

Раней паведамленні пра хваробу 39-гадовай расійскай спявачкі абвяргаліся яе дырэктаркай па сувязях з грамадскасцю. Аднак у панядзелак была апублікаваная заява грамадзянскага мужа Жанны Фрыске Дзмітрыя Шэпелева.



"Тое, што доўгія месяцы заставалася выключна справай нашай сям'і, на жаль, некалькі дзён таму стала грамадскім здабыткам, — гаворыцца ў заяве. — Пры гэтым мы хочам спыніць любыя спекуляцыі і лічым, што прыхільнікі і неабыякавыя да Жанны людзі маюць права ведаць праўду. Нашай сям'і выпала суровае выпрабаванне. Жанна хворая на рак. Мы працягваем змагацца за яе і ні на хвіліну не перастаём верыць. Мы звяртаемся да ўсіх з адзінай просьбай падтрымаць нас добрым словам і малітвай. У бліжэйшай будучыні мы б хацелі ўстрымацца ад каментарыяў, для таго, каб неўзабаве вярнуцца да вас, я спадзяюся, з добрымі навінамі. А цяпер просім даць нам засяродзіцца на адзіным галоўным — здароўі і жыцці Жанны. Пажадайце нам дабра".



Першы расійскі тэлеканал распачаў збор сродкаў на лячэнне для Жанны Фрыске, інфармуе РІА "Новости".



А некаторыя СМІ паведамляюць, што ў яе пухліна мозгу чацвёртай стадыі...
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі