Расійскі баксёр Мікалай Валуеў сустрэнецца з Сяргеем Ляховічам

Экс-чэмпіён свету ў суперцяжкай вазе расійскі баксёр Мікалай Валуеў сустрэнецца з беларусам Сяргеем Ляховічам, былым уладальнікам тытула WBO, які цяпер займае другое месца ў рэйтынгу WBA. Пра гэта паведаміў менеджэр расіяніна Барыс Дзімітраў. Пры гэтым ён адзначыў, што хутчэй за ўсё бой адбудзецца не раней за студзень-люты наступнага года.

Статус паядынку будзе вызначаны на кангрэсе WBA. Па словах Дзімітрава, ёсць два варыянты: або прэтэндэнцкі бой, пераможца якога сустрэнецца з цяперашнім носьбітам тытула Русланам Чагаевым з Узбекістана, або непасрэдна бой за часовы тытул чэмпіёна.

"Прэсбол"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі