Расійскі Дзед Мароз запрасіў у Сочы беларускага калегу
Таксама расійскі Дзед Мароз з Вялікага Усцюга запрасіў яшчэ і нямецкага Вайнахтсмана (каляднага дзеда).
Беларускі і нямецкі Дзяды Марозы запрошаныя на навагоднія святы ў рэзідэнцыю ў сочынскім алімпійскім парку.
Па словах расійскага Дзеда Мароза, якія перадае ria.ru, у яго рэзідэнцыі ёсць вялікая сцэна, на якой у рэжыме нон-стоп будуць адбывацца мерапрыемствы. Як мяркуецца, удзел у іх прымуць беларускі і нямецкі калядныя чараўнікі.
Фота — ria.ru