Расійскі эшалон з салдатамі і тэхнікай прыбыў у Віцебск

Расійскі вайсковы эшалон / кадр з відэа Мінабароны РФ
Расійскі вайсковы эшалон / кадр з відэа Мінабароны РФ

Эшалон з Расіі з вайсковай тэхнікай і вайскоўцамі прыбыў на чыгуначную станцыю Чэпіна (Віцебск). Гэта адбылося 9 студзеня, паведамляе тэлеграм-канал "Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі".

Чыгуначнікі пішшуць, што гэты эшалон адправіўся з расійскага Омска яшчэ 3 студзеня. У яго складзе было 40 вагонаў — 15 пасажырскіх, дзе было каля 750 вайскоўцаў, 10 грузавых з рыштункам і боепрыпасамі ды 15 вагонаў-платформаў, гружаных колавай і гусенічнай тэхнікай.

У апошнія дні з'яўляецца інфармацыя пра новыя вайсковыя эшалоны, якія прыбываюць у Беларусь з Расеі. Такія звесткі з'яўляліся, напрыклад, 6, 7 і 8 студзеня.

У Мінабароны Беларусі паведамлялі толькі пра два цягнікі, якія 6 студзеня прыбылі на станцыю Палонка каля Баранавічаў. На гэтых эшалонах прыбылі сярод іншага грузавікі, таварныя вагоны, бронетранспарцёры і бензавозы.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі