Расійскі футбольны клуб “Сатурн” набыў яшчэ аднаго беларуса

18-гадовы нападаючы мінскага "Дынама" Уладзімір Юрчанка падпісаў пяцігадовы кантракт з расійскім "Сатурнам", які летась заняў пятае месца ў чэмпіянаце краіны.
З 29 студзеня гулец юнацкай зборнай Беларусі знаходзіўся з "Сатурнам" на зборы ў Турцыі. Перад гэтым Юрчанка быў на праглядзе ў "Зеніце".

У складзе санкт-пецярбургскай каманды ён браў удзел у Кубку чэмпіёнаў Садружнасці, дзе стаў лепшым бамбардзірам, забіўшы чатыры мячы.

На пачатку студзеня пяцігадовы кантракт з "Сатурнам" заключыў 21-гадовы нападаючы мінскага "Дынама" Леанід Ковель, які перад гэтым падпісаў чатырохгадовае пагадненне з украінскімі "Карпатамі". Канфліктнай сітуацыяй зоймецца дысцыплінарны камітэт Міжнароднай федэрацыі футболу, куды звярнуўся львоўскі клуб.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі