Расійскі газ будзе каштаваць для Беларусі $119,5 – першы віцэ-прэм’ер Сямашка
Чакаецца, што расійскі газ у першым квартале 2008 года будзе каштаваць для Беларусі 119,5 долараў за 1 тысячу кубаметраў. Такую заяву зрабіў першы віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка. Паводле яго словаў, падчас беларуска-расійскіх перамоваў магчымае зніжэнне гэтай цаны на 7-8 долараў.
Сямашка таксама адзначыў, што Беларусі ў наступным годзе спатрэбіцца 21,5 мільярдаў кубаметраў газу.
БЕЛТА
Сямашка таксама адзначыў, што Беларусі ў наступным годзе спатрэбіцца 21,5 мільярдаў кубаметраў газу.
БЕЛТА