Расійскі газ для Беларусі будзе каштаваць 119 долараў

Але толькі ў першым квартале 2008 года. Пра гэта паведаміла высокапастаўленая крыніца ў “Газпроме”. Кошт расійскага газу для Беларусі ў першым квартале 2008 года складзе 119 долараў за тысячу кубаметраў.

Пра гэта ў суботу паведаміла агенцтва РИА Новости са спасылкай на інфармацыю высокапастаўленай крыніцы ў "Газпроме". Па словах прадстаўніка расійскай кампаніі, сёлета “Газпром” будзе купляць туркменскі газ па 130 долараў замест 100, як гэта было дамоўлена папярэдне. "Такім чынам, — сказала ананімная крыніца, — на справе захоўваецца льготны рэжым паставак энерганосьбітаў у Беларусь".

Як паведамлялася раней, 14 снежня на прэс-канферэнцыі ў Мінску прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што кошты на газ для Беларусі будуць мяняцца толькі так, як гэта прадугледжана ў кантракце паміж "Газпромам" і "Белтрансгазам".

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі