Расійскі газ неўзабаве зноў пачне паступаць у Еўропу цераз Украіну

Украіна падпісала пратакол аб шматбаковым маніторынгу транзіту расійскага газу ў Еўропу, паведамляе ВВС. Паводле слоў прэм'ер-міністра Чэхіі Міраслава Тапаланэка, Украіна ўхваліла і прыняла ўсе ўмовы, якія дазваляюць Расіі пастаўляць газ.

Цяпер нішто не перашкаджае разгортванню груп маніторынгу і аднаўленню транзіту. Краіны Еўропы, якія пацярпелі ад перабояў з газам, могуць атрымаць першыя пастаўкі паліва на працягу 36 гадзін з моманту аднаўлення транзіту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі