Расійскія кампаніі плануюць паставіць у Беларусь у красавіку 1 млн тон нафты
Расійскія нафтавыя кампаніі падалі на красавік заяўкі на дастаўку ў Беларусь каля 1 мільёна тон нафты. Праўда, маршрутных даручэнняў на пастаўку дагэтуль няма, паведаміў афіцыйны прадстаўнік кампаніі "Транснафта" Ігар Дзёмін.
Па яго словах, якія перадае БЕЛТА, у красавіку расійскія кампаніі плануюць паставіць 633 тысячы тон на Мазырскі НПЗ і 375 тысяч тон — на наваполацкі "Нафтан".
Дарэчы, Беларусь плануе захаваць таксама танкерныя пастаўкі праз Клайпеду і Адэсу.
Ад 1 студзеня буйныя расійскія нафтавыя кампаніі адмовіліся пастаўляць сыравіну ў Беларусь. Прычына ў тым, што афіцыйны Мінск захацеў адмовіцца ад прэміі расійскім нафтавікам у ранейшым памеры. З 4 студзеня пастаўкамі нафты занялаіся група кампаніяў Міхаіла Гуцарыева "Сафмар". Потым Беларусь дамовілася наконт паставак з невялікімі расійскімі вытворцамі, а таксама з Азербайджанам.
Пакуль што беларускія НПЗ працуюць на 50-адсоткавай загрузцы магутнасцяў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.