Расійскія камуністы высунулі Зюганава ў канкурэнты Мядзведзеву

З'езд расійскіх камуністаў высунуў лідэра партыі Генадзя Зюганава кандыдатам у прэзідэнты, паведамляе РИА Новости.
Толькі тры чалавекі з 218 дэлегатаў прагаласавалі супраць такога рашэння. Кандыдатура Зюганава была адзінай, таму выбары прайшлі на безальтэрнатыўнай аснове. Зюганаў на прэзідэнцкі пост будзе балатавацца ў трэці раз.

Згодна з расійскімі законамі, КПРФ, як парламенцкая партыя, пазбаўленая ад неабходнасці збіраць у падтрымку кандыдата подпісы выбаршчыкаў. Нагадаем, выбары прэзідэнта Расіі вызначаныя на 2 сакавіка 2008 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі