Расійскія ракеты не траплялі толькі ў адну вобласць Украіны

Чарнаўцы​ / informator.ua
Чарнаўцы​ / informator.ua

Расійскія ракеты не прыляталі з пачатку новага этапу вайны толькі ў адну вобласць Украіны — Чарнавіцкую.

"Калі казаць пра тыя вобласці, якія пакутуюць ад расійскіх снарадаў больш, то гэта Данецкая, якую абстралялі больш за 3000 разоў, Луганская — 4000 разоў, Мікалаеўская была абстраляная 700 разоў", — сказаў першы намеснік міністра ўнутраных спраў Украіны Яўген Енін.

Чарнавіцкая вобласць размешчана на захадзе краіны і мяжуе з Румыніяй і Малдовай. Гэта самы маленькі рэгіён Украіны, да вайны там жыло менш за 900 тысяч чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі