Расійскія СМІ пачалі паведамляць пра перамогу Мядзведзева ў першым туры
Пра перамогу кандыдата ад улады Дзмітрыя Мядзведзева ўжо ў першым туры выбараў прэзідэнта Расіі пачалі паведамляць расійскія СМІ. Адныя з іх спасылаюцца на "крыніцы ў Цэнтрвыбаркаме" і называюць лічбы
каля 67% галасоў за Мядзведзева, іншыя спасылаюцца на exit-polls. Паводле звестак апошняга, у
Мядзведзева 69,6%, у камуніста Зюганава 17,2%, "ліберала" Жырыноўскага
11,4%, "дэмакрата" Багданава 1,8%.
ЦВК Расіі агучыў папярэднія вынікі. Паводле іх, Дз. Мядзведзеў набраў 64,6%, Г. Зюганаў - 19,85%, Ул. Жырыноўскі - 12,76%, А. Багданаў - 1,5%.
ЦВК Расіі агучыў папярэднія вынікі. Паводле іх, Дз. Мядзведзеў набраў 64,6%, Г. Зюганаў - 19,85%, Ул. Жырыноўскі - 12,76%, А. Багданаў - 1,5%.