Расійскую фуру з малаком дасталі з беларускага балота
Расійскую фуру з 20 тонамі беларускага малака, што загразла ў балоце на 13-м кіламетры трасы Гомель-Кобрын, выцягнулі на шашу супрацоўнікі МНС Беларусі.
Нагадаем, яна ехала з Брэста ў Саратаў, сышла з шашы (праўдападобна, кіроўца заснуў) і патрапіла ў балота, дзе загразла пад вуглом 45 градусаў. Выцягнуць фуру не атрымлівалася з-за таго, што яна "вельмі доўгая, і вельмі цяжкая", да таго ж расіяне забаранілі разгружаць аўтамабіль, таму што баяліся, што сапсуецца малако.
Спачатку беларускія выратавальнікі падтрымлівалі фуру з дапамогай крана і пнеўмападушак, а пасля вырашылі ўсё ж яе разгружаць. Што і было зроблена курсантамі Гомельскага інжынернага інстытута МНС.
Пасля гэтага фуру выцягнулі. Мяркуецца, што пасля праверкі тэхнічнага стану грузавіка, яго зноў загрузяць і ён паедзе ў Расію, інфармуе БелаПАН.