Распачалася трэцяя Агульнанацыянальная дыктоўка
Больш за 50 членаў Мінскага гарадскога культурна-асветнага клуба "Спадчына" ўзялі ўдзел у напісанні III Агульнанацыянальнай дыктоўкі, якая ладзілася 12 лютага ў Мінскім касцёле святых Сымона і Алены.
Тэкст дыктоўкі паводле твора пісьменніка, доктара філалагічных навук, прафесара Адама Мальдзіса пра выбітнага беларуса, нацыянальнага героя Чылі Ігната Дамейку прачытала народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка.
БелаПАН паведамляе, што арганізатарам дыктоўкі выступіў кіраўнік клуба Анатоль Белы.