Распачатая крымінальная справа супраць удзельніка акцыі 21 студзеня
Крымінальную справу завялі на Андрэя Кіма, асуджанага за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў 21 студзеня да 10 сутак адмінстрацыйнага арышту і штрафу ў памеры 1 мільён 50 тысяч рублёў. Паводле артыкула 364-га Крымінальнага кодэксу (“гвалт, альбо пагроза
гвалту ў адносінах да работніка міліцыі”), Андрэю пагражае ад трох да
шасці гадоў зняволення. Хлопец пакуль знаходзіцца ў
спецпрыёмніку-размеркавальніку на Акрэсціна.
Следчы пракуратуры сцвярджае, што існуе відэазапіс сутычкі каля ГУМа, калі Кім, нібыта, ударыў супрацоўніка ДАІ кулаком у твар і рассёк таму брыво да крыві. Андрэй сваю віну адмаўляе.
Наша ніва
Следчы пракуратуры сцвярджае, што існуе відэазапіс сутычкі каля ГУМа, калі Кім, нібыта, ударыў супрацоўніка ДАІ кулаком у твар і рассёк таму брыво да крыві. Андрэй сваю віну адмаўляе.
Наша ніва