Распрацаваныя туфлі, якія мяняюць колер і ўзор (відэа)
Малюнак устаўкі можна мяняць з дапамогай праграмы для Android і iOS.
Кампанія Ishuu Technologies з Вільні збірае грошы на выпуск разумных туфляў. У іх уставілі E-Ink-дысплэі (электронную паперу), якія могуць не толькі мяняць колер, але і набываць любы чорна-белы ўзор. Малюнак устаўкі можна мяняць з дапамогай праграмы для Android і iOS.
Як інфармуе Delfi, туфлі будуць каштаваць ад 150 да 500 долараў. Магчымыя памеры — ад 36 да 40. Прадаваць іх могуць пачаць у снежні 2015 года.
Дарэчы, літоўская кампанія спадзяецца выйграць конкурс для маладых дызайнераў моднай вопраткі і аксэсуараў з галоўным прызам — 300 тысяч еўра, што дазволіла б вырашыць праблемы з фінансаваннем праекту.