Распрацоўшчыкі кампутарных гульняў сабраліся ў Мінску

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе Белдзяржуніверсітэта, на ўдзел у форуме падалі каля 600 заявак ад кіраўнікоў вядучых кампаній кампутарнай гульнёвай індустрыі і распрацоўшчыкаў-пачаткоўцаў.


У межах канферэнцыі запланаваныя выступы экспертаў і праграмістаў у галіне сеткавых гульняў з Беларусі, Расіі, Францыі і Ірану. Апроч таго, удзельнікі змогуць наведаць майстар-класы, прысвечаныя складанню перспектыўных бізнес-праектаў і планаў для гульнёвай індустрыі.
 


Арганізатарам канферэнцыі выступіў цэнтр развіцця высокатэхналагічных праектаў IT House БДУ пры падтрымцы кампаніі “Гейм Стрым”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі