Расстраляныя кіраўнікі гомельскай злачыннай групоўкі
Кіраўнікі гомельскай злачыннай групоўкі Сяргей Марозаў, Валерый Гарбаты і Ігар Данчанка расстраляныя паводле прысуду Вярхоўнага суда.
Нагадаем, яны былі асуджаныя напрыканцы 2006 года. Групоўка Марозава дзейнічала ў Гомельскай вобласці з 1990-х гадоў, на яе “рахунку” 19 забойстваў, захоп закладнікаў і шмат іншых злачынстваў.
Паведамляецца, што Сяргей Марозаў усяляк адцягваў момант выканання прысуду, ён “згадваў” пра новыя эпізоды злачыннай дзейнасці. Таксама ён абяцаў назваць прозвішчы высокіх чыноўнікаў абласнога і рэспубліканскага рангаў, якія спрыялі дзейнасці банды.
Праўдападобна, Марозаў спадзяваўся на абвяшчэнне мараторыя на смяротнае пакаранне ў Беларусі.
БелаПАН